ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
- Уводзіны
Аб’ект і прадмет вывучэння дысцыпліны “Тэорыя і практыка камунікацыі”. Змест паняцця “зносіны”. Азначэнні паняцця “камуніка-цыя”. Функцыі зносін. Адрозненні паміж зносінамі людзей і жывёл. Законы зносін (узаемін). Метады тэорыі камунікацыі.
- Маўленчая камунікацыя як дзейнасць
Структура маўленчага акта паводле Дж. Осціна. Адметнасць рэпрэзентатываў, дырэктываў, камісіваў, экспрэсіваў, дэкларатываў. Этапы камунікатыўнага працэсу: нараджэнне ідэі, кадзіраванне, перадача, прыём, дэкадзіраванне, успрыманне, выкарыстанне. Паняцці “мова”, “маўленне”, “маўленчая дзейнасць”, “дыскурс”. Функцыі мовы і іх рэалізацыя ў маўленні.
- Дзейнасна-працэсуальны характар камунікатыўных паводзін
Спараджэнне маўлення. Адрозненне паміж паняццямі “маўленчы акт” і “камунікатыўны акт”. Маўленчыя паводзіны. Фатычны акт. Інфармацыйны акт. Паняцці “значэнне” і “сэнс”. Рэферэнт. Прэсупазіцыя. Імплікатура. Невербальныя сродкі перадачы інфармацыі. Маўленчы стэрэатып. Прамыя і ўскосныя маўленчыя акты. Мадэлі камунікацыі Рамана Якабсона, Юрыя Лотмана, Віктара Шклоўскага. Іміджавая камунікацыя.
- Міжасобасная маўленчая камунікацыя
Уласцівасці міжасобаснай камунікацыі. Этапы міжасобаснай камунікацыі. Імператыўныя, маніпулятыўныя, гуманістычныя міжасобасныя зносіны. Прыкметы масавай камунікацыі. Тыпы масавай камунікацыі. Апасродкаваныя і непасрэдныя зносіны. Вербальныя і невербальныя зносіны.
- Асобасныя фактары камунікацыі
Паняцці “камунікатыўная стратэгія”, “камунікатыўная інтэнцыя”, “камунікатыўная мэта”, “камунікатыўная тактыка”, “камунікатыўны вопыт”. Кампазіцыя як складнік маўленчай тактыкі. Камунікатыўны (маўленчы) ход. Камунікатыўная няўдача. Гендарны аспект камунікатыўных паводзін.
- Моўныя сродкі камунікацыі
Рытарычныя фігуры думкі (антытэза, аксюмаран, вокліч, зварот, пытанне, ампліфікацыя). Рытарычныя фігуры слова (анафара, эпіфара, эліпсіс, інверсія, паралелізм, метафара, метанімія, сінекдаха, іронія, гіпербала, літота). Класіфікацыя маўленчых актаў у залежнасці ад пропазіцыі.
- Дыялог. Агульныя правілы вядзення дыялогу
Паняцце дыялагічнага маўлення. Тыпы рэплік дыялогу. Прыкметы дыскусійнага дыялогу. Паняцце палілогу. Сферы ўжывання палілогаў.
- Маналог. Класіфікацыя маналагічных выказванняў
Паняцце маналагічнага маўлення. Спецыфіка пісьмовага і вуснага маналогу. Віды маналогаў у жыцці. Спецыфічныя прыкметы дыялогу, яго адрозненне ад маналогу. Этапы падрыхтоўкі публічнага выступлення. Прыёмы ўтрымання ўвагі аўдыторыі ў час публічнага выступлення.
- Спрэчка як разнавіднасць маўленчай камунікацыі
Класіфікацыя спрэчак: спрэчка, у якой імкнуцца знайсці ісціну, спрэчка-перакананне, спрэчка дзеля спрэчкі, спрэчка-гульня. Гісторыя публічнай спрэчкі. Сумленныя метады вядзення спрэчкі. Прыёмы абароны ў спрэчцы. Тыпы пытанняў у спрэчцы.
- Сродкі маўленчай камунікацыі
Першая камунікатыўная рэвалюцыя. З’яўленне пісьма. Прадметнае пісьмо. Накрэслівальнае пісьмо (піктаграфія, ідэаграфія, фанаграфія). Другая камунікатыўная рэвалюцыя. Вынаходніцтва друкавання. Трэцяя камунікатыўная рэвалюцыя. Развіццё друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі. Вынаходніцтва радыё і тэлебачання. Чацвёртая камунікатыўная рэвалюцыя. Стварэнне ЭВМ і сусветнай сеткі “Інтэрнэт”.
- Інтанацыя як гукавая форма выказвання
Паняцці “інтанацыя”, “тон”. Выразныя магчымасці тону маўлення. Інтэнсіўнасць гучання. Тэмп маўлення. Лагічны націск. Сінтагма (маўленчы такт). Паўза. Фізіялагічныя, псіхалагічныя і сінтаксічныя паўзы.
- Камунікатыўна-маўленчая сітуацыя і выказванне
Паняцце выказвання. Тэкст. Тыпы тэкстаў па аб’ёме і змесце. Тыпы маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне. Складанае сінтаксічнае цэлае. Паняцце абзаца. Сродкі сувязі складаных сінтаксічных цэлых у тэксце.
- Этапы стварэння выказвання
Дакамунікатыўны этап, на якім вылучаюцца сітуацыйны і матывацыйны фактары, моўная інтэнцыя – маўленчы намер. Камунікатыўны этап, які мае дзве прыступкі – матэрыялізацыя падрыхтаванага выказвання (пераход з разумовага на акустычны або графічны коды) і ўспрыманне выказвання шляхам кодавага пераходу на разумовы код унутранага маўлення. Посткамунікатыўны этап: адказ суразмоўцы, новы акт прамовы, новае выказванне, дзеянне або адсутнасць яго. Функцыі слухача (чытача).
- Віды маўленчай камунікацыі
Рысы вуснага маўлення. Прыкметы пісьмовага маўлення. Класіфікацыя вуснага маўлення ў залежнасці ад мэты. Жанры вуснага маўлення. Жанры пісьмовай мовы. Чытанне. Віды чытання. Гаварэнне. Структурныя складнікі прамовы. Метады выкладу матэрыялу. Слуханне. Бар’еры слухання. Прыёмы павышэння эфектыўнасці слухання.
- Асоба ў сістэме маўленчай камунікацыі
Паняцце “моўная асоба”. Уласна моўная, кагнітыўная і прагматычная прыкметы моўнай асобы. Матывацыйны, кагнітыўны і функцыянальны параметры моўнай асобы. Роля адрасата і адрасанта ў працэсе камунікацыі.
- Нарматыўнасць маўленчай камунікацыі
Паняцці “нацыянальная мова”, “літаратурная мова”, “норма”. Арфаэпічныя, акцэнталагічныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, лексічныя нормы. Паняцце “культура маўлення” і яго складнікі: правільнасць, камунікатыўная мэтазгоднасць, дакладнасць выказвання, лагічнасць выкладу, яснасць і даступнасць выкладу, чысціня маўлення і г. д.
Тыпы маўленчай культуры носьбітаў літаратурнай мовы (элітарная, сярэднелітаратурная і інш.).
- Маўленчыя паводзіны камунікантаў: традыцыі і сучаснасць
Стылі вербальнай камунікацыі: 1) прамы і непрамы; 2) майстэрскі (вытанчаны) і кароткі (сціслы); 3) інструментальны і афектыўны; 4) асобасны і сітуацыйны. Прычыны камунікатыўных канфліктаў. Стылі паводзін пры вырашэнні канфліктаў: спаборніцтва, супрацоўніцтва, падатлівасць, кампраміс. Невербальная камунікацыя як складнік маўленчых паводзінаў камунікантаў. Фактары, якія ўплываюць на невербальную камунікацыю.
- Сацыякультурныя межы і этычны аспект маўленчай камунікацыі
Паняцці “этыка” і “этыкет”. Маўленчы этыкет. Этыкетныя формы. Уласнае імя як сацыяльна зададзены і нацыянальна спецыфічны складнік маўленчага этыкету.
- Нацыянальна-культурны змест маўленчай камунікацыі
Азначэнні паняцця “культура”. Духоўная культура. Тэарэтычныя асновы вывучэння мовы і культуры. Культурныя семы. Культурныя канатацыі. Культурны фон. Культурныя канцэпты. Лінгвакультурная парадыгма. Культурная прастора. Ментальнасць. Менталітэт. Моўная карціна свету. Лексіка ў культуразнаўчым аспекце. Маўленчаэтыкетныя адзінкі як нацыянальна-культурны кампанент мовы.
Прыкладны тэматычны план
|
№ п/п |
Назва тэмы |
Колькасць аўдыторных гадзін |
|
|
Лекцыі |
Практычныя заняткі |
||
|
1 |
Уводзіны |
2 |
– |
|
2 |
Маўленчая камунікацыя як дзейнасць |
2 |
2 |
|
3 |
Міжасобасная маўленчая камунікацыя |
2 |
2 |
|
4 |
Віды маўленчай камунікацыі |
2 |
2 |
|
5 |
Сацыякультурныя межы і этычны аспект маўленчай камунікацыі |
2 |
2 |
|
|
Усяго |
10 |
8 |